Белорусский портал в Казахстане

Замацавальнасць маладых педагогаў на месцах складае не менш як 80 працэнтаў



Аб гэтым паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч.

"Калі гаварыць пра замацавальнасць маладых спецыялістаў, то тут размова ідзе аб прадаўжэнні працоўнай дзейнасці пасля тэрміну абавязковай працы па размеркаванні. Такі аналіз, як правіла, праводзяць самі наймальнікі, органы дзяржкіравання і мясцовай улады. Што датычыцца маладых спецыялістаў-педагогаў, то іх замацавальнасць на месцах складае, як правіла, не менш як 80 працэнтаў. У гэтым выпадку мы гаворым пра школьных педагогаў", - расказаў Сяргей Каспяровіч.

Ён падкрэсліў, што дзяржава бярэ на сябе выдаткі па падрыхтоўцы неабходных для галін эканомікі спецыялістаў і рабочых і гарантуе выпускнікам-бюджэтнікам першае працоўнае месца. Пры размеркаванні не стаіць пытанне аб няхватцы заявак работадаўцаў, попыце на спецыяльнасці або іх запатрабаванасці, таму што выпускнікі падрыхтаваны ў адпаведнасці з заяўленай патрэбнасцю наймальнікаў.

"У 2019 годзе з ліку выпускнікоў, якія навучаліся за кошт бюджэтных сродкаў дзённай формы атрымання адукацыі, забяспечаны першым працоўным месцам 19,3 тыс. спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, 18,6 тыс. - з сярэдняй спецыяльнай і 24,4 тыс. - з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй. У гэтым годзе размеркаванню падлягаюць 19 тыс. спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, 18 тыс. - з сярэдняй спецыяльнай і 23 тыс. рабочых з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй", - удакладніў прадстаўнік Мінадукацыі.

4 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-/32/52452
Текущая дата: 15.11.2024