"Калі гаварыць пра замацавальнасць маладых спецыялістаў, то тут размова ідзе аб прадаўжэнні працоўнай дзейнасці пасля тэрміну абавязковай працы па размеркаванні. Такі аналіз, як правіла, праводзяць самі наймальнікі, органы дзяржкіравання і мясцовай улады. Што датычыцца маладых спецыялістаў-педагогаў, то іх замацавальнасць на месцах складае, як правіла, не менш як 80 працэнтаў. У гэтым выпадку мы гаворым пра школьных педагогаў", - расказаў Сяргей Каспяровіч.
Ён падкрэсліў, што дзяржава бярэ на сябе выдаткі па падрыхтоўцы неабходных для галін эканомікі спецыялістаў і рабочых і гарантуе выпускнікам-бюджэтнікам першае працоўнае месца. Пры размеркаванні не стаіць пытанне аб няхватцы заявак работадаўцаў, попыце на спецыяльнасці або іх запатрабаванасці, таму што выпускнікі падрыхтаваны ў адпаведнасці з заяўленай патрэбнасцю наймальнікаў.
"У 2019 годзе з ліку выпускнікоў, якія навучаліся за кошт бюджэтных сродкаў дзённай формы атрымання адукацыі, забяспечаны першым працоўным месцам 19,3 тыс. спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, 18,6 тыс. - з сярэдняй спецыяльнай і 24,4 тыс. - з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй. У гэтым годзе размеркаванню падлягаюць 19 тыс. спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, 18 тыс. - з сярэдняй спецыяльнай і 23 тыс. рабочых з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй", - удакладніў прадстаўнік Мінадукацыі.
4 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
4 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА