Дзяржава будзе кампенсаваць з бюджэту інвалідам і шматдзетным сем`ям 50% мытных пошлін пры ўвозе аўтамабіля.
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, дакументам прадугледжваецца кампенсацыя з рэспубліканскага бюджэту 50% мытных пошлін, падаткаў, якія падлягаюць выплаце пры ўвозе на тэрыторыю Беларусі аднаго легкавога аўтамабіля на працягу года, асобам, якія маюць інваліднасць I альбо II групы, а таксама шматдзетным сем`ям.
"Дадзеная мера накіраваная на аказанне сацыяльнай дзяржаўнай падтрымкі названым катэгорыям грамадзян, сярод якіх маецца значная колькасць малазабяспечаных", — гаворыцца ў паведамленні.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 10 красавіка 2019
Мінск, 10 красавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-/9/47514
Текущая дата: 29.12.2024