Адпаведная пастанова МНС Беларусі ад 30 ліпеня 2015 года нумар 35 "Аб зацвярджэнні Правіл тэхнічнай бяспекі "Патрабаванні да эксплуатацыі абсталявання гульнявога надзіманага" апублікавана 14 жніўня на Нацыянальным прававым партале.
Правілы вызначаюць, што гульнявое надзіманае абсталяванне - гэта канструкцыя, што падключаецца да крыніцы бесперапыннай падачы паветра для падтрымання зададзенай формы, прызначаная для выкарыстання дзецьмі ва ўзросце да чатырнаццаці гадоў, на якой можна гуляць, скакаць і (або) коўзацца (скочвацца).
Гэтыя патрабаванні абавязковыя для арганізацый (незалежна ад іх арганізацыйна-прававой формы і формы ўласнасці) і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць устаноўку, экспуатацыю, тэхнічнае абслугоўванне, тэхнічны агляд, мадэрнізацыю і рамонт абсталявання.
Зямельныя ўчасткі, пляцоўкі, іншыя месцы ўстаноўкі, што прадастаўляюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам для ўстаноўкі і эксплуатацыі абсталявання павінны адпавядаць патрабаванням гэтых правіл.
Пастанова ўступае ў сілу з 1 кастрычніка 2015 года.
Як паведамлялася, у маі 2015 года ў Горках парывам моцнага ветру прыўзняло і перакуліла два надзіманыя атракцыёны з дзевяццю дзецьмі. Усе дзеці з траўмамі рознай ступені цяжкасці былі дастаўлены ў Горацкую цэнтральную райбальніцу. Па факце здарэння Горацкім РАСК была ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 338 КК за неналежнае аказанне паслуг.
Тады расследаванне ўстанавіла, што правіл эксплуатацыі такіх атракцыёнаў проста няма, хоць іх небяспека не выклікае сумненняў.
Следчым камітэтам у сувязі з гэтым ва ўрад было накіравана адпаведнае інфармацыйнае пісьмо з прапановамі аб неадкладным прыняцці мер па гарантаванні бяспечнай эксплуатацыі надзіманага гульнявога абсталявання, сярод якіх - неабходнасць рэгламентацыі парадку эксплуатацыі надзіманых атракцыёнаў.
14 жніўня 2015, Мінск
БЕЛТА
Следчым камітэтам у сувязі з гэтым ва ўрад было накіравана адпаведнае інфармацыйнае пісьмо з прапановамі аб неадкладным прыняцці мер па гарантаванні бяспечнай эксплуатацыі надзіманага гульнявога абсталявання, сярод якіх - неабходнасць рэгламентацыі парадку эксплуатацыі надзіманых атракцыёнаў.
14 жніўня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-0/19/32362
Текущая дата: 15.11.2024