Правілы вызначаюць, што гульнявое надзіманае абсталяванне - гэта канструкцыя, што падключаецца да крыніцы бесперапыннай падачы паветра для падтрымання зададзенай формы, прызначаная для выкарыстання дзецьмі ва ўзросце да чатырнаццаці гадоў, на якой можна гуляць, скакаць і (або) коўзацца (скочвацца).
Гэтыя патрабаванні абавязковыя для арганізацый (незалежна ад іх арганізацыйна-прававой формы і формы ўласнасці) і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць устаноўку, экспуатацыю, тэхнічнае абслугоўванне, тэхнічны агляд, мадэрнізацыю і рамонт абсталявання.
Зямельныя ўчасткі, пляцоўкі, іншыя месцы ўстаноўкі, што прадастаўляюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам для ўстаноўкі і эксплуатацыі абсталявання павінны адпавядаць патрабаванням гэтых правіл.
Пастанова ўступае ў сілу з 1 кастрычніка 2015 года.
Як паведамлялася, у маі 2015 года ў Горках парывам моцнага ветру прыўзняло і перакуліла два надзіманыя атракцыёны з дзевяццю дзецьмі. Усе дзеці з траўмамі рознай ступені цяжкасці былі дастаўлены ў Горацкую цэнтральную райбальніцу. Па факце здарэння Горацкім РАСК была ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 338 КК за неналежнае аказанне паслуг.
Тады расследаванне ўстанавіла, што правіл эксплуатацыі такіх атракцыёнаў проста няма, хоць іх небяспека не выклікае сумненняў.
Следчым камітэтам у сувязі з гэтым ва ўрад было накіравана адпаведнае інфармацыйнае пісьмо з прапановамі аб неадкладным прыняцці мер па гарантаванні бяспечнай эксплуатацыі надзіманага гульнявога абсталявання, сярод якіх - неабходнасць рэгламентацыі парадку эксплуатацыі надзіманых атракцыёнаў.
14 жніўня 2015, Мінск
БЕЛТА