У новы пералік увайшлі некалькі сотняў найменняў розных адходаў, ён быў прыняты ў адпаведнасці з законам "Аб абыходжанні з адходамі".
Урад Беларусі зацвердзіў пералік небяспечных адходаў, здзелкі аб перадачы якіх трэба рэгістраваць, такая інфармацыя з`явілася на сайце Савета міністраў.
Адпаведная пастанова Саўміна №36 была прынята 22 студзеня 2020 года. У адпаведнасці з дакументам, здзелкі аб перадачы небяспечных адходаў, а таксама аб адчужэнні іх іншай юрыдычнай асобе ці індывідуальнаму прадпрымальніку неабходна рэгістраваць.
У спіс небяспечных адходаў ўвайшлі некалькі сотняў найменняў. Гэта пратэрмінаваныя прадукты харчавання, адходы вытворчасці цукру, ападкі вінаробства, адходы вытворчасці эцілавага спірту і кармавых дрожджаў.
Таксама ў яго ўваходзяць адходы пуху і пяра, шкур і мяхоў, розныя шламы, адходы паперы і попелу. Дзеянне пастановы распаўсюджваецца на шклабой, акумулятары і батарэйкі, адходы лекавых прэпаратаў, ртутныя тэрмометры многія іншыя.
Пастанова прынята ў адпаведнасці з законам "Аб абыходжанні з адходамі". Яна ўступае ў сілу з моманту яго афіцыйнага апублікавання.
Мінск, 24 студзеня 2020
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-0/6/51466
Текущая дата: 28.12.2024