Белорусский портал в Казахстане

Роўмінг паміж Беларуссю і Расіяй афіцыйна адменены — колькі каштуюць званкі



Жыхары дзвюх краін могуць тэлефанаваць адзін аднаму па ўнутраных тарыфах.

Роўмінг паміж Беларуссю і Расіяй афіцыйна адменены з 1 сакавіка. Цяпер жыхары дзвюх краін могуць тэлефанаваць адзін аднаму па бюджэтных тарыфах, без значных фінансавых выдаткаў.

Мабільныя кампаніі Беларусі і РФ абавязаныя даць абанентам:

*не менш за 300 хвілін званкоў (150 хвілін выходнага трафіку і 150 хвілін уваходнага трафіку)
*5 Гб Інтэрнэту без дадатковых плацяжоў на льготных умовах.

Падчас перасячэння мяжы аператары будуць папярэджваць абанентаў аб магчымасці падключыцца да тарыфу. Звярніце ўвагу, што хвіліны даюцца ў рамках гэтага тарыфнага плану, які ёсць у абанентаў.

Звязда, 1 сакавіка 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-402/1/77253
Текущая дата: 03.03.2025