Роўмінг паміж Беларуссю і Расіяй афіцыйна адменены з 1 сакавіка. Цяпер жыхары дзвюх краін могуць тэлефанаваць адзін аднаму па бюджэтных тарыфах, без значных фінансавых выдаткаў.
Мабільныя кампаніі Беларусі і РФ абавязаныя даць абанентам:
*не менш за 300 хвілін званкоў (150 хвілін выходнага трафіку і 150 хвілін уваходнага трафіку)
*5 Гб Інтэрнэту без дадатковых плацяжоў на льготных умовах.
Падчас перасячэння мяжы аператары будуць папярэджваць абанентаў аб магчымасці падключыцца да тарыфу. Звярніце ўвагу, што хвіліны даюцца ў рамках гэтага тарыфнага плану, які ёсць у абанентаў.
Звязда, 1 сакавіка 2025