Мэта пагаднення-супрацоўніцтва ў сферы імпартазамяшчэння праграмнага забеспячэння, развіццё лічбавай індустрыі абедзвюх краін, а таксама ўмацаванне беларуска-расійскага ўзаемадзеяння ў сферы цыфравізацыі.
Пагадненне прадугледжвае супрацоўніцтва па развіцці адносін у сферы цыфравізацыі і падтрымкі лічбавай індустрыі, а таксама абмен досведам і распрацоўку сумесных рэкамендацый па імпартазамяшчэнні, у тым ліку арганізацыю дыскусійнай пляцоўкі па абмеркаванні праектаў імпартазамяшчэння праграмнага забеспячэння. Акрамя таго, кампаніі будуць працаваць у адукацыйнай сферы, уключаючы рэалізацыю асветніцкіх і адукацыйных праектаў па ўкараненні прадукцыі расійскай кампаніі.
У цырымоніі падпісання пагаднення з беларускага боку прынялі ўдзел намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Ганна Рабава, дырэктар ААТ «Гіпрасувязь» Антон Аляксееў і дырэктар ТАА «ФП Трэйд» Сяргей Войніч. З расейскага боку подпіс на дакуменце паставіў галоўны камерцыйны дырэктар "Группа Астра" Мікалай Пранішнікаў.
Звязда, 5 сакавіка 2025