Белорусский портал в Казахстане

Лукашэнка: Мэты і задачы вучэнняў "Захад-2017" цалкам выкананыя



Ваенныя вучэнні Саюзнай Дзяржавы "Захад-2017" скончыліся.

"Мы паказалі здольнасць узброеных сіл Беларусі і Расіі па абароне інтарэсаў нашых дзяржаў", — заявіў Аляксандр Лукашэнка 20 верасня пасля назірання за ходам вучэнняў на Барысаўскім палігоне.

Паводле яго слоў, мэты і задачы вучэнняў "Захад-2017" цалкам выкананыя. "Мы адпрацавалі не толькі дзеянні арміі, але тэрытарыяльную абарону — так, як яна павінна працаваць у пагражальны перыяд", — сказаў Лукашэнка.

"Мэты, пастаўленыя ў шырокім плане, рэалізаваныя на беларускіх і расійскіх палігонах. Вынікі вучэнняў яшчэ будуць падведзеныя, але ў цэлым задача вырашаная. Мы паказалі здольнасць узброеных сіл Беларусі і Расіі па абароне інтарэсаў нашых дзяржаў. Гэта была дэманстрацыя нашых магчымасцяў, усё было на вельмі высокім узроўні", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым, дадаў Лукашэнка, вучэнні "не былі паказушнымі".

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Барысаў, 20 верасня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/34/40802
Текущая дата: 06.11.2024