"Мы паказалі здольнасць узброеных сіл Беларусі і Расіі па абароне інтарэсаў нашых дзяржаў", — заявіў Аляксандр Лукашэнка 20 верасня пасля назірання за ходам вучэнняў на Барысаўскім палігоне.
Паводле яго слоў, мэты і задачы вучэнняў "Захад-2017" цалкам выкананыя. "Мы адпрацавалі не толькі дзеянні арміі, але тэрытарыяльную абарону — так, як яна павінна працаваць у пагражальны перыяд", — сказаў Лукашэнка.
"Мэты, пастаўленыя ў шырокім плане, рэалізаваныя на беларускіх і расійскіх палігонах. Вынікі вучэнняў яшчэ будуць падведзеныя, але ў цэлым задача вырашаная. Мы паказалі здольнасць узброеных сіл Беларусі і Расіі па абароне інтарэсаў нашых дзяржаў. Гэта была дэманстрацыя нашых магчымасцяў, усё было на вельмі высокім узроўні", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Пры гэтым, дадаў Лукашэнка, вучэнні "не былі паказушнымі".
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Барысаў, 20 верасня 2017
Барысаў, 20 верасня 2017