Белорусский портал в Казахстане

МАЗ паставіў чатыры пасажырскія тралейбусы ва Уладзімір



Мінскі аўтазавод паставіў чатыры новыя пасажырскія тралейбусы МАЗ-203Т ва Уладзімір, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

У АТ «Владимирпассажиртранс» адзначаюць, што тралейбусы МАЗ-203Т расходуюць электраэнергію на 40% больш эканамічна, чым іншыя, эксплуатаваныя ў горадзе.

«Гэта другая пастаўка тралейбусаў МАЗ уласнай вытворчасці ў расійскія рэгіёны. Першая была ў снежні — адзін тралейбус МАЗ-203Т у Мурманск. Таксама ў гэтым годзе будуць пастаўленыя сем адзінак у Хабараўск і 25 — у Казань», — распавёў намеснік камерцыйнага дырэктара па рэалізацыі пасажырскай тэхнікі Уладзімір Дормаш.

Звязда, 23 ліпеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17/8/70164
Текущая дата: 05.11.2024