У АТ «Владимирпассажиртранс» адзначаюць, што тралейбусы МАЗ-203Т расходуюць электраэнергію на 40% больш эканамічна, чым іншыя, эксплуатаваныя ў горадзе.
«Гэта другая пастаўка тралейбусаў МАЗ уласнай вытворчасці ў расійскія рэгіёны. Першая была ў снежні — адзін тралейбус МАЗ-203Т у Мурманск. Таксама ў гэтым годзе будуць пастаўленыя сем адзінак у Хабараўск і 25 — у Казань», — распавёў намеснік камерцыйнага дырэктара па рэалізацыі пасажырскай тэхнікі Уладзімір Дормаш.
Звязда, 23 ліпеня 2023