Белорусский портал в Казахстане

Віншаванне Прэзідэнта



Аляксандр Лукашэнка павіншаваў юных суайчыннікаў з Днём абароны дзяцей.

Дарагія сябры!

У першы дзень лета мы па традыцыі адзначаем Міжнародны дзень абароны дзяцей.

У нашай краіне з вялікай адказнасцю ставяцца да кожнага дзіцяці. Мы бачым у вас нашу будучыню. Укладваем шмат працы, каб ваша дзяцінства было шчаслівым, напоўненым новымі ведамі і пазітыўнымі эмоцыямі.

Для гэтага створаны неабходныя ўмовы: якасная адукацыя, шырокая сацыяльная падтрымка, даступная медыцына — усё, што трэба для рэалізацыі амбіцыйных планаў.

Упэўнены, вы прадоўжыце нашы пачынанні — ад распрацоўкі новых тэхналогій і кіравання складанымі механізмамі да развіцця эканомікі, сацыяльнай сферы і абароны нашай дзяржавы. 

І, канешне, будзеце бясконца любіць родную Беларусь і ганарыцца ёю.

Дарагія дзеці! Няхай ваша жыццё будзе напоўнена радасцю, яркімі адкрыццямі і клопатам любячых дарослых. Няхай здзяйсняюцца самыя смелыя мары. Здзіўляйце нас сваімі талентамі, поспехамі ў вучобе, творчымі і спартыўнымі дасягненнямі.

Жадаю вам моцнага здароўя і, зразумела, насычаных і цікавых летніх канікул.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Звязда, 1 чэрвеня 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1/78117
Текущая дата: 05.06.2025