Дарагія сябры!
У першы дзень лета мы па традыцыі адзначаем Міжнародны дзень абароны дзяцей.
У нашай краіне з вялікай адказнасцю ставяцца да кожнага дзіцяці. Мы бачым у вас нашу будучыню. Укладваем шмат працы, каб ваша дзяцінства было шчаслівым, напоўненым новымі ведамі і пазітыўнымі эмоцыямі.
Для гэтага створаны неабходныя ўмовы: якасная адукацыя, шырокая сацыяльная падтрымка, даступная медыцына — усё, што трэба для рэалізацыі амбіцыйных планаў.
Упэўнены, вы прадоўжыце нашы пачынанні — ад распрацоўкі новых тэхналогій і кіравання складанымі механізмамі да развіцця эканомікі, сацыяльнай сферы і абароны нашай дзяржавы.
І, канешне, будзеце бясконца любіць родную Беларусь і ганарыцца ёю.
Дарагія дзеці! Няхай ваша жыццё будзе напоўнена радасцю, яркімі адкрыццямі і клопатам любячых дарослых. Няхай здзяйсняюцца самыя смелыя мары. Здзіўляйце нас сваімі талентамі, поспехамі ў вучобе, творчымі і спартыўнымі дасягненнямі.
Жадаю вам моцнага здароўя і, зразумела, насычаных і цікавых летніх канікул.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Звязда, 1 чэрвеня 2025