https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт памілавання асуджаных пасля сустрэчы з Кітам Келогам


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пасля афіцыйнай часткі выступлення на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці выказаўся па шэрагу тэм, адной з якіх былі нядаўнія перамовы са спецпасланнікам ЗША Кітам Келогам.
Пасля гэтага стала вядома аб памілаванні кіраўніком дзяржавы шэрагу асуджаных. Прэзідэнт падзяліўся сваёй пазіцыяй на гэты конт, і ў тым ліку адазваўся на крытычныя заўвагі, што, магчыма, не варта было ісці на гэты крок.

Са слоў кіраўніка дзяржавы, з Кітам Келогам нямала часу абмяркоўвалі тэму так званых палітвязняў: «На што я чарговым разам заўважыў, што, калі вы будзеце казаць пра „палітвязняў“, мы з вамі перастанем весці размову. Асабліва пасля Блізкага Усходу, дзе вы разграмілі, разбамбілі, забілі людзей, дзяцей. Дзясяткі тысяч. Сцерлі з твару зямлі гэтых небаракаў. Якія палітвязні? Дзе мы няправільна паступілі? Згодныя (амерыканцы). Адзін раз сказалі — больш не казалі».

Аляксандр Лукашэнка расказаў аб сваіх падыходах і стаўленні да гэтай праблемы: «Хтосьці, можа, пагаварыў і забыўся, а для мяне гэта боль. Я гэтую праблему павінен вырашыць. Як? Толькі ў вашых інтарэсах. Я ніколі не пайду папярок не толькі супраць меркавання народа, але нават супраць тых сілавікоў, якія стаялі на вуліцы і якія былі пакалечаныя. Тых нямногіх людзей. Я гэта памятаю».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў гэтай сітуацыі былі і тыя, хто асуджаў: «Ну навошта Бацька іх адпусціў, ну няхай бы яны здохлі там».

«Слухайце, а ў нас што, мэта, каб яны там здохлі? Не дай бог, вядома. Гэта ж абвінавацяць рэжым. Гэта перш за ўсё мяне абвінавацяць. Таму да іх нармальна ставімся. Але турма — гэта не курорт. Здзекі недапушчальныя, — падкрэсліў беларускі лідар. — Гэта дрэнныя людзі, гэта звяр’ё, гэта злачынцы. Але гэта людзі».

«Таму перш чым разважаць пра нешта, асуджаць і гэтак далей, вы заўсёды задавайце пытанне: "Ну а якая мэта, для чаго, навошта?". Калі б яны ўсе здохлі там, нам бы было вельмі цяжка, нас бы абвінавацілі, што гэта мы іх. Таму тут палітыка. Яна не заўсёды павінна быць прамалінейнай. І я сам часта пра гэта кажу, таму што я чалавек занадта прамалінейны часам. А трэба уціхамірыцца, часам падумаць пра будучыню, пра мэту, пра нашу дзяржаву», — сказаў Прэзідэнт.

«Гэта не значыць, што мы гэтых бандытаў павыпускаем і яны заўтра нам падарвуць краіну. Гэта бандыты. Дзе яны знаходзяцца? Ведама. Хто ім грошы плаціць? Ведама. Калі б не плацілі, іх бы даўно ўжо не было. Значыць, у іх (у тых, хто плаціць грошы.) ёсць цікавасць да Беларусі. Таксама ведаеце, якая цікавасць. У гэтым хітраспляценні палітычным трэба выстаяць, утрымацца і ні ў якім разе не падставіцца, абараняючы свае інтарэсы», — падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што беларускія спецслужбы бачаць і сур’ёзна кантралююць адпаведных людзей, але многае публічна не паведамляецца.

Звязда, 1 ліпеня 2025
 
Дата публикации:01.07.2025
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:32
 
Ключевые слова:
Помилование Цветные революции Беспорядки Национальная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме