https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сацыяльная абарона сям’і ў Беларусі


У Беларусі ў 2025 годзе на сістэму дзяржаўных дапамог выдзелена Br3,7 млрд.
Пра гэта на прэс-канферэнцыі распавяла намеснік начальніка ўпраўлення народанасельніцтва, гендэрнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Святлана Коваль.

Святлана Коваль падкрэсліла, што ад ступені ўстойлівасці сям’і напрамую залежыць дэмаграфічнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё дзяржавы. Таму сям’я і дзеці заўсёды знаходзяцца ў цэнтры ўвагі дзяржавы.

«Згодна з Канстытуцыяй, шлюб, сям’я, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства знаходзяцца пад абаронай дзяржавы. На 1 мая ў краіне пражывае 123 тыс. шматдзетных сем’яў, у якіх выхоўваецца 400 тыс. дзяцей. Кожнае пятае дзіця ў краіне — гэта дзіця са шматдзетнай сям’і», — адзначыла яна.

Сацыяльная абарона сям’і забяспечваецца праз прадастаўленне дзяржаўных дапамог пры нараджэнні і выхаванні дзяцей, сямейнага капіталу пры нараджэнні трэцяга і наступных дзяцей, адраснай сацыяльнай дапамогі, сацыяльных паслуг, гарантый у сферы працы, пенсійнага забеспячэння, жыллёва-крэдытных адносін і ў сферы жыццядзейнасці сям’і, зрабіла акцэнт Святлана Коваль.

Яна паведаміла,што ў 2025 годзе на сістэму дзяржаўных дапамог выдзелена Br3,7 млрд. 

«З іх амаль Br2 млрд пойдуць на выплату дапамог па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў. Выплатамі ахоплена амаль 348 тыс. дзяцей, з іх 186 тыс. — гэта дзеці да трох гадоў. Памер аднаразовай дапамогі пры нараджэнні дзіцяці з 1 мая на першае дзіця складае Br4628,8, на другое і наступных — Br6476,12. Памер штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў на першае дзіця складае 35% ад сярэдняй зарплаты па краіне — Br861, на другое і наступных дзяцей — 40% сярэднямесячнага заробку, што складае ўжо Br984. На дзіця-інваліда — 45% сярэднямесячнага заробку па краіне — Br1107. Пры выхаванні ў сям’і дваіх і больш дзяцей, адзін з якіх ва ўзросце да трох гадоў, выплачваюцца дзве дапамогі: на дзіця да трох гадоў і на дзіця старэй трох гадоў. Сумарны памер дзвюх дапамог у маі складае больш за Br1200», — дадала Святлана Коваль.

Паводле яе слоў, таксама ўстаноўлена дадатковая аднаразовая выплата на набыццё дзіцячых рэчаў першай неабходнасці пры нараджэнні двайнят, трайнят і больш дзяцей. Яе сума складае два бюджэты пражытачнага мінімуму на кожнае дзіця, якое нарадзілася — на сёння гэта Br925 на адно дзіця.

Вялікай дапамогай з’яўляецца праграма «Сямейны капітал», сума якой складае Br33275.

«За ўвесь перыяд рэалізацыі праграмы адкрыта каля 146 тыс. укладаў сямейнага капіталу,на які залічана $826 млн і Br1, 65 млрд. Шматдзетныя сем’і маюць права датэрмінова скарыстацца сродкамі сямейнага капіталу на будаўніцтва, рэканструкцыю або набыццё жылля, на пагашэнне крэдытаў і пазык арганізацый, прадастаўленых на гэтыя мэты, а таксама на атрыманне адукацыі ў дзяржаўных установах і ўстановах адукацыі спажывецкай кааперацыі і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Атрыманне медыцынскіх паслуг — яшчэ адзін напрамак, куды можна датэрмінова накіраваць сродкі сямейнага капіталу. Яны могуць быць выкарыстаны для аплаты паслуг, якія аказваюцца дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя, уключаючы стаматалагічныя паслугі, а таксама для набыцця медыцынскіх вырабаў і лекавых сродкаў. Яшчэ адзін напрамак для выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу — гэта набыццё тавараў для сацыяльнай рэабілітацыі і адаптацыі членаў сям’і з інваліднасцю ў сувязі з захворваннямі апорна-рухальнага апарата і органаў зроку. Па стане на 1 мая 2025 года прынята каля 92 тыс. рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сямейным капіталам. З іх 81% накіраваны на вырашэнне жыллёвых пытанняў, 8% — на атрыманне адукацыі і 11% — на медыцынскія паслугі», — заключыла Святлана Коваль.

Звязда, 14 траўня 2025
 
Дата публикации:14.05.2025
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:46
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Господдержка Семейный капитал День семьи
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме