https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія навукоўцы распрацоўваюць клетачныя прадукты для лячэння раку, дыябету, алергіі


Інстытут біяфізікі і клетачнай інжэнерыі НАН Беларусі займаецца распрацоўкай клетачных прадуктаў, якія прымяняюцца для лячэння раку, цукровага дыябету, алергіі і аўтаімунных паталогій, неўралагічных захворванняў, у прыватнасці такіх, як рассеянны склероз і бакавы аміятрафічны склероз.
Сем клетачных прадуктаў ужо зарэгістравана, яшчэ 9 знаходзяцца на стадыі рэгістрацыі. Спецыялісты інстытута распрацавалі і 32 інструкцыі па прымяненні, у якіх выкладзены метады лячэння пацыентаў з выкарыстаннем клетачных тэхналогій. Важным партнёрам у гэтым з’яўляецца Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.

Клетачныя тэхналогіі выкарыстоўваюцца для лячэння пацыентаў амбулаторна на базе аддзялення клетачнай тэрапіі Інстытута біяфізікі і клетачнай інжэнерыі, дзе штогод лячэнне праходзяць сотні пацыентаў. Клетачныя прадукты перадаюцца і арганізацыям Мінздрава, дзе яны выкарыстоўваюцца для больш цяжкіх пацыентаў, якія знаходзяцца на стацыянарным лячэнні.

— Для лячэння анказахворванняў і цукровага дыябету выкарыстоўваюцца дэндрыдныя клеткі. Адны з іх стымулююць імунітэт і дапамагаюць арганізму справіцца з хваробай. Іншыя, талерагенныя дэндрыдныя клеткі, наадварот падаўляюць імунную рэактыўнасць у адносінах да пэўных антыгенаў і выкарыстоўваюцца зараз для лячэння аўтаімунных хвароб, у прыватнасці, цукровага дыябету 1 тыпу, — расказаў дырэктар Інстытута біяфізікі і клетачнай інжэнерыі НАН Беларусі Андрэй Ганчароў.

Дарэчы, лячэнне талерагеннымі дэндрыднымі клеткамі цукровага дыябету — унікальная распрацоўка беларускіх навукоўцаў. Сам працэс іх атрымання і даследавання заняў 10 гадоў. Прыблізна столькі ж займае і распрацоўка іншых клетачных прадуктаў.

Алена Кравец
Звязда, 16 траўня 2025
 
Дата публикации:16.05.2025
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:28
 
Ключевые слова:
Исследования Наука Онкология Биотехнологии Клеточная инженерия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме