XIV Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў "Анімаёўка-2011" адкрыўся 10 верасня ў Магілёве дзіцячым святам на плошчы Зорак. Затым у кінатэатры "Радзіма" адбылося адкрыццё фестывалю.
"Анімаёўка" будзе праходзіць у Магілёве на працягу шасці дзён. У рамках мерапрыемства адбудуцца не толькі конкурсныя паказы мультфільмаў, але і канцэрты, выставы, конкурсы, творчыя вечары і майстар-класы вядомых аніматараў.
Магіляўчане сустрэнуцца са стваральнікамі мультсерыяла "Маша і Мядзведзь", убачаць анімацыйныя фільмы французскіх рэжысёраў для дарослых, пазнаёмяцца з творчасцю 50 студый з 19 краін.
БелаПАН
10 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1013/9133
Текущая дата: 16.11.2024