"Анімаёўка" будзе праходзіць у Магілёве на працягу шасці дзён. У рамках мерапрыемства адбудуцца не толькі конкурсныя паказы мультфільмаў, але і канцэрты, выставы, конкурсы, творчыя вечары і майстар-класы вядомых аніматараў.
Магіляўчане сустрэнуцца са стваральнікамі мультсерыяла "Маша і Мядзведзь", убачаць анімацыйныя фільмы французскіх рэжысёраў для дарослых, пазнаёмяцца з творчасцю 50 студый з 19 краін.
БелаПАН
10 верасня 2011