Валавы знешні доўг Беларусі за першае паўгоддзе 2011 года павялічыўся на 4 млрд. 700 млн. долараў, або 16,5%. На 1 ліпеня ён дасягнуў 33 млрд. 101,1 млн. долараў, або 56,3% ВУП (28 млрд. 401,1 млн. долараў, або 52% ВУП на пачатак года).
Як паведамілі ў Нацыянальным банку, у разліку на душу насельніцтва валавы знешні доўг склаў 3 тыс. 488 долараў ЗША супраць 2 тыс. 995 долараў на 1 студзеня 2011 года.
Паводле звестак Нацбанка, на абслугоўванне знешняга доўгу ў першым паўгоддзі 2011 года было выдзелена 2 млрд. 958,4 млн. долараў (10,7% ВУП, або 14,3% экспарту тавараў і паслуг). Са згаданай сумы 2 млрд. 489,2 млн. склалі выплаты па асноўным доўгу, 469,2 млн. долараў — плацяжы па працэнтах.
Валавы знешні доўг Беларусі ўяўляе сабой нявыплачаную суму фактычных наяўных і неабумоўленых абавязацельстваў, якая патрабуе выплаты асноўнага доўгу і/або працэнтаў дэбіторам у наступны перыяд часу і ўяўляе сабой абавязацельствы рэзідэнтаў Беларусі перад нерэзідэнтамі.
Валавы знешні доўг уключае ў сябе доўг органаў дзяржаўнага кіравання, органаў грашова-крэдытнага рэгулявання, банкаў і іншых сектараў эканомікі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 12 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1013/9181
Текущая дата: 16.11.2024