Як паведамілі ў Нацыянальным банку, у разліку на душу насельніцтва валавы знешні доўг склаў 3 тыс. 488 долараў ЗША супраць 2 тыс. 995 долараў на 1 студзеня 2011 года.
Паводле звестак Нацбанка, на абслугоўванне знешняга доўгу ў першым паўгоддзі 2011 года было выдзелена 2 млрд. 958,4 млн. долараў (10,7% ВУП, або 14,3% экспарту тавараў і паслуг). Са згаданай сумы 2 млрд. 489,2 млн. склалі выплаты па асноўным доўгу, 469,2 млн. долараў — плацяжы па працэнтах.
Валавы знешні доўг Беларусі ўяўляе сабой нявыплачаную суму фактычных наяўных і неабумоўленых абавязацельстваў, якая патрабуе выплаты асноўнага доўгу і/або працэнтаў дэбіторам у наступны перыяд часу і ўяўляе сабой абавязацельствы рэзідэнтаў Беларусі перад нерэзідэнтамі.
Валавы знешні доўг уключае ў сябе доўг органаў дзяржаўнага кіравання, органаў грашова-крэдытнага рэгулявання, банкаў і іншых сектараў эканомікі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 12 верасня 2011