Белорусский портал в Казахстане

Гомельскі лікёра-гарэлачны завод у студзені—ліпені павялічыў аб`ём экспарту ў чатыры разы



РУП "Гомельскі лікёра-гарэлачны завод" у студзені—ліпені 2011 года павялічыў аб`ём экспарту прадукцыі ў чатыры разы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2010 года, паведаміла прэс-служба канцэрна "Белдзяржхарчпрам".

Паступленні даходаў ад экспарту за першыя сем месяцаў гэтага года ўжо перавышаюць валютную выручку за ўвесь 2010 год.

Як адзначылі ў прэс-службе, значны рост экспарту абумоўлены пашырэннем рынкаў збыту і павелічэннем аб`ёмаў паставак. Гомельскі ЛГЗ пастаўляе прадукцыю ў 12 краін як па прамых дагаворах, так і праз уласныя суб`екты тавараправоднай сеткі.

Сёлета завод упершыню выйшаў на рынак Турцыі, куды прадукцыя прадпрыемства пастаўляецца цяпер штомесяц. Развіваецца супрацоўніцтва з Італіяй. У ліпені гомельскі ЛГЗ адгрузіў першую партыю прадукцыі ў гэтую краіну.

Даведка БелаПАН. РУП "Гомельскі лікёра-гарэлачны завод" заснаваны ў 1897 годзе. Прадпрыемства вырабляе каля 80 найменняў алкагольнай прадукцыі. Гэта гарэлкі класічныя і асаблівыя, настойкі горкія, бальзамы, каньякі, віскі, лікёры. Уся лікёра-гарэлачная прадукцыя выпускаецца пад гандлёвай маркай RADAMIR.

Прадпрыемства займае лідзіруючыя пазіцыі сярод найбуйнейшых экспарцёраў гарэлкі і лікёра-гарэлачнай прадукцыі Беларусі. Прадукцыя экспартуецца ў такія краіны, як Германія, Латвія, Літва, Эстонія, Расія, Украіна, Туркменістан, Арменія, Грузія, Малдова, Турцыя, Італія.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 20 жніўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1021/8729
Текущая дата: 16.11.2024