Паступленні даходаў ад экспарту за першыя сем месяцаў гэтага года ўжо перавышаюць валютную выручку за ўвесь 2010 год.
Як адзначылі ў прэс-службе, значны рост экспарту абумоўлены пашырэннем рынкаў збыту і павелічэннем аб`ёмаў паставак. Гомельскі ЛГЗ пастаўляе прадукцыю ў 12 краін як па прамых дагаворах, так і праз уласныя суб`екты тавараправоднай сеткі.
Сёлета завод упершыню выйшаў на рынак Турцыі, куды прадукцыя прадпрыемства пастаўляецца цяпер штомесяц. Развіваецца супрацоўніцтва з Італіяй. У ліпені гомельскі ЛГЗ адгрузіў першую партыю прадукцыі ў гэтую краіну.
Даведка БелаПАН. РУП "Гомельскі лікёра-гарэлачны завод" заснаваны ў 1897 годзе. Прадпрыемства вырабляе каля 80 найменняў алкагольнай прадукцыі. Гэта гарэлкі класічныя і асаблівыя, настойкі горкія, бальзамы, каньякі, віскі, лікёры. Уся лікёра-гарэлачная прадукцыя выпускаецца пад гандлёвай маркай RADAMIR.
Прадпрыемства займае лідзіруючыя пазіцыі сярод найбуйнейшых экспарцёраў гарэлкі і лікёра-гарэлачнай прадукцыі Беларусі. Прадукцыя экспартуецца ў такія краіны, як Германія, Латвія, Літва, Эстонія, Расія, Украіна, Туркменістан, Арменія, Грузія, Малдова, Турцыя, Італія.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 20 жніўня 2011