Тэрмін следства па крымінальнай справе ў дачыненні да Алеся Бяляцкага прадоўжаны на два месяцы, мера стрымання не зменена. Гэта азначае, што яшчэ як мінімум два месяцы Бяляцкі будзе знаходзіцца пад арыштам, паведаміў праваабаронца Уладзімір Лабковіч.
Нагадаем, абвінавачанне арыштаванаму праваабаронцу было выстаўлена 12 жніўня. Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі абвінавачваецца згодна з часткай 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Яму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Паколькі 10-дзённы тэрмін з моманту затрымання Бяляцкага скончыўся вечарам 14 жніўня, тэарэтычна заставалася магчымасць для змены яму меры стрымання — напрыклад пад падпіску аб нявыездзе.
Згодна з матэрыяламі праверкі перад следствам дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, на працягу 2009—2010 гадоў Бяляцкі падаваў у падатковыя органы не адпаведныя рэальнасці дэкларацыі аб даходах, у тым ліку атрыманых за мяжой. "Праверачнымі мерапрыемствамі ўстаноўлена, што сума даходу, не ўказаная ім у падатковых дэкларацыях, якая падлягала падаткаабкладанню, склала больш за 1 мільярд рублёў, а сума не выплачанага гэтым грамадзянінам падаходнага падатку склала 143,7 мільёна рублёў, гэта значыць у асабліва буйным памеры", — гаварылася ў паведамленні камітэта.
Падставай для затрымання Бяляцкага стала інфармацыя пра яго банкаўскія рахункі, перададзеная беларускім уладам органамі юстыцыі Літвы і Польшчы ў межах двухбаковых дагавораў аб аказанні прававой дапамогі. І ў Вільнюсе, і ў Варшаве заяўляюць, што ўлады Беларусі злоўжылі сістэмай міжнародных працэдур і дагавораў для рэпрэсій у дачыненні да сваіх грамадзян.
Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Сухайр Белхасен у адкрытым лісце на імя прэм`ер-міністра Літвы Андруса Кубілюса растлумачыла: сродкі, пералічаныя міжнароднымі арганізацыямі на банкаўскія рахункі Бяляцкага, выкарыстоўваліся не ў яго асабістых мэтах, а ішлі на фінансаванне дзейнасці праваабарончага цэнтра "Вясна", які аказваў дапамогу рэпрэсаваным грамадзянам Беларусі.
Сродкі на фінансаванне праваабарончай дзейнасці даводзілася пераводзіць на банкаўскі рахунак за мяжой у сувязі з тым, што ў Беларусі "Вясна" вымушана дзейнічаць нелегальна з прычыны "рэпрэсіўнага заканадаўства, мэтай якога з`яўляецца пераслед актывістаў грамадзянскай супольнасці", падкрэслівалася ў лісце Белхасен.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 15 жніўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1022/8615
Текущая дата: 16.11.2024