Да 120-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча ў Беларусі пройдзе шэраг рэспубліканскіх і рэгіянальных мерапрыемстваў. Адпаведнае рашэнне зацверджана пастановай Савета Міністраў № 187 ад 14 лютага 2011 года, паведамілі ў Апараце Саўміна.
Над тым, каб гэтыя мерапрыемствы прайшлі ярка, цікава і прыгожа, працуе спецыяльны арганізацыйны камітэт на чале з міністрам культуры Паўлам Латушкам. У склад аргкамітэта ўвайшлі першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч, намеснік міністра замежных спраў Сяргей Алейнік, галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыі замежнага вяшчання (радыёстанцыя "Беларусь") Беларускага радыё НДТРК Навум Гальпяровіч, намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно і інш.
Сярод асноўных мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай даце, — рэстаўрацыя дома ў Траецкім прадмесці Мінска, дзе нарадзіўся Максім Багдановіч, правядзенне выставак ва ўстановах адукацыі, культуры і мастацтва, літаратурных вечароў, творчых сустрэч з беларускімі пісьменнікамі, прысвечаных жыццю і творчасці класіка. Таксама ў гэтым годзе плануецца выдаць энцыклапедыю "Максім Багдановіч", факсімільнае выданне зборніка вершаў "Вянок". 9 снежня 2011 года славутаму класіку беларускай літаратуры Максіму Багдановічу споўнілася б 120 гадоў.
Звязда
17 лютага 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1084/4513
Текущая дата: 15.11.2024