Белорусский портал в Казахстане

У Віцебск пасля двухгадовага перапынку вяртаецца Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі



XXXIII Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі — IFMC у Віцебску пройдзе з 23 па 27 лістапада, паведамляе сайт газеты «Віцьбічы».

Асноўнай падзеяй маючага адбыцца фестывалю стане Міжнародны конкурс. Па словах намесніка генеральнага дырэктара Цэнтра культуры «Віцебск» па спецыяльных праектах Марыны Раманоўскай, ужо праведзены адборачны відэатур і 22 калектывы яго прайшлі, хоць паступіла 51 заяўка з 4 краін ад жадаючых удзельнічаць у конкурсе. 

Чакаецца і вялікая Гасцявая праграма. Упершыню ў Віцебск збіраецца прыехаць дзяржаўны моладзевы тэатр песні і танца «Алтай». Абяцаюць, што з пастаноўкай «Рахманінаў». І прысвечана яна вядомаму кампазітару Сяргею Рахманінаву, 150-годдзе з дня нараджэння якога адзначаецца ў гэтым годзе. Цікава, што гэты спектакль паставіў вядомы харэограф Аляксей Растаргуеў Пермскага тэатра «Балет Яўгена Панфілава». А гэты калектыў даўно стаў сябрам фестывалю сучаснай харэаграфіі ў Віцебску. У праграме — вечар, прысвечаны памяці маэстра, якога не стала 20 гадоў таму. Прывязуць «панфілаўцы» і новыя працы. 

У афішы IFMC чакаюцца і іншыя данс-кампаніі з Расіі.

Фестываль вяртаецца ў Віцебск пасля двухгадовага перапынку.

Звязда, 25 кастрычніка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/149/66905
Текущая дата: 08.10.2024