Белорусский портал в Казахстане

Уладзімір Караткевіч: Дыялог з кітайскім чытачом прадаўжаецца



У кастрычніцкім, дзесятым за 2021 год, нумары часопіса «Беларусь» працягваецца публікацыя «Дзікага палявання караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча ў перакладзе на кітайскую мову.

Перакладчык — студэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Сунь Фаньці. Твор класіка беларускай літаратуры ў пераўвасабленні на кітайскую мову знайшоў свайго чытача і ў Кітаі. І дзесяты, і папярэднія — восьмы і дзевяты, нумары часопіса «Беларусь» Выдавецкім домам «Звязда» перасланы ў Кітай у Другі Пекінскі дзяржаўны ўніверсітэт замежных моў, дзе працуе Цэнтр культуры Беларусі. Узначальвае яго доктар філалагічных навук спадарыня Чжан Хуэйцінь. Таксама часопіс з кітайскім перакладам твора Уладзіміра Караткевіча ёсць у Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь і шэрагу іншых бібліятэк краіны. 

Важна, каб публікацыю перакладу маладога перакладчыка заўважылі і ў беларускіх Інстытутах кітаязнаўства імя Канфуцыя, якія працуюць у шэрагу айчынных універсітэтаў. 

Аўтар: Сяргей Шычко
Звязда, 2 снежня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/235/62248
Текущая дата: 11.10.2024