Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі — 20168 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 5067 чалавек



Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 7 мая ў Беларусі зарэгістравана 20168 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, што складае 8,7% ад колькасці праведзеных тэстаў.

Усяго праведзена 229 тыс. 466 тэстаў на каранавірус.

 5067  чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерлі 116 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

5 мая пры азнаямленні з распрацоўкамі беларускіх вучоных па развіцці электратранспарта Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі сёння каля 12,4 тысячы пнеўманій рознай этыялогіі. 

«З іх толькі 1008 чалавек класіфікуюцца як цяжкахворыя... Гэта ўсяго восем працэнтаў. Цудоўны вынік. Каля васьмі (працэнтаў.) у нас заўсёды круцілася, гэта заўсёды была лічба цяжкахворых на пнеўманію ад агульнай колькасці пнеўманій», — аргументаваў кіраўнік дзяржавы.

Галоўным для ратавання людзей з запаленнем лёгкіх беларускі лідар лічыць наяўнасць дастатковай колькасці апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх. На сёння іх у краіне дзве з паловай тысячы, хутка паступяць яшчэ закупленыя. Плюс 500 наркозна-дыхальных апаратаў, якія таксама можна выкарыстоўваць для ШВЛ.

«Сёння на ШВЛ — 240 чалавек. Гэта дзевяць з паловай працэнта ад наяўнасці (апаратаў) ШВЛ! Тое, ад чаго паміралі людзі ў Італіі, Іспаніі, Францыі, Вялікабрытаніі, — адсутнасць ШВЛ. У нас толькі дзесятая частка на сёння задзейнічана. Дык да чаго ўвесь гэты шум?» — задаў рытарычнае пытанне Прэзідэнт.

Намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Глінская расказала, што Беларусь знаходзіцца на другім месцы сярод краін СНД, пасля Расійскай Федэрацыі, па колькасці праведзеных тэстаў. Калі браць па свеце, то гэта 37-е месца.

Звязда, 7 траўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/411/53354
Текущая дата: 18.11.2024