Слонім сёння афіцыйна стане літаратурнай сталіцай Беларусі гэтага года – у горадзе над Шчарай адкрываецца адно з самых важных культурных святаў краіны – Дзень беларускага пісьменства.
Прывітанне ўдзельнікам накіраваў Аляксандр Лукашэнка, адзначыўшы, што вялікая місія свята – аб`ядноўваць усіх беларусаў свету, перадаваць новым пакаленням літаратурныя і мастацкія скарбы нашага народа, любоў да роднай мовы.
Свежыя выданні, навінкі літаратуры, пісьменнікі на кожным кроку. Нават пах на вуліцах – свежай паперы. Такім стане горад ужо праз некалькі гадзін. У цэнтр Слоніма выйдуць тысячы людзей – прычым, многія прыехалі ўжо напярэдадні. Але менавіта сёння асноўны і самы адказны дзень – уручэнне наыянальнай літаратурнаяй прэміі. На ўсю краіну прагучаь імены лепшых пісьменнікаў краіны.
Дзень беларускага пісьменства вось ужо 26 год запар – свята кнігі. Гэтую традыцыю нязменна падтрымліваюць на дзяржаўным узроўні. Падзей – больш за сотню. Для спецыялістаў – круглыя сталы і канферэнцыі. Для гасцей – ярмаркі, забаўляльныя пляцоўкі і сустрэчы з любімымі аўтарамі. Паглядзець тэатралізаванае шэсце герояў беларускай гісторыі розных эпох, надрукаваць старонку скарынаўскай Бібліі на тагачасных прыладах, зрабіць сэлфі з зубрам, зробленым з тыпаграфскіх дэталяў. Ці фішка года – літаратурны гастрафэст. У Слоніме прыгатуюць стравы са старонак твораў класікаў. Верашчака, бігас, шынка – усё можна паспрабаваць на смак.
Генадзь Хоміч, старшыня Слонімскага райвыканкама: «Этот праздник в Гродненской области в пятый раз проходит. Мы рады, что именно в Слониме. Наши жители активно подключились к этому не только в плане строительства, подготовки, но и в плане обсуждения, что сделать».
Да свята горад сапраўды змяніўся. Тут адрамантавалі вуліцы, двары, дамы. Па просьбах гараджан сёння адкрыюць і помнік Льву Сапегу. У 16-м стагоддзі ён валодаў горадам і зрабіў яго цэнтрам кульутры і навукі.
Традыцыйна дзень беларускага пісьменства адзначаецца у першую нядзелю верасня. І у гэтым годзе сімвалічна супаў з Днем ведаў.
У Слоніме вырашылі не чакаць панядзелка, і першымі ў краіне правядуць школьную лінейку. Хутка у гарадскім парку першакласнікі атрымаюць буквары. А ўжо ўвечары пад гукі салюту эстафету свята перададуць у Магілеўскую вобласць.
Традыцыйна дзень беларускага пісьменства адзначаецца у першую нядзелю верасня. І у гэтым годзе сімвалічна супаў з Днем ведаў.
У Слоніме вырашылі не чакаць панядзелка, і першымі ў краіне правядуць школьную лінейку. Хутка у гарадскім парку першакласнікі атрымаюць буквары. А ўжо ўвечары пад гукі салюту эстафету свята перададуць у Магілеўскую вобласць.
Тэлеканал ОНТ, 1 верасня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/475/49566
Текущая дата: 16.11.2024