Белорусский портал в Казахстане

У Пухавіцкім раёне больш за суткі тушылі лясны пажар



8 чэрвеня ў 08:30 паступіла паведамленне аб знаходжанні ляснога пажару на плошчы 14 га на тэрыторыі Сінчанскага лясніцтва ДЛГУ «Пухавіцкі лясгас» каля в.Мацеевічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, паведмляе МНС.

Самалёт Ан-2 Авіяцыі МНС зраіў авіяцыйны маніторынг ачага, прынята рашэнне аб прыцягненні дадатковай тэхнікі. Верталётам Мі-8 Авіяцыі МНС ажыццявілі 24 скіды (72 тоны вады). Пажар лакалізаваны. Па стане на 08:00 9 чэрвеня яго плошча складае 3 га асобнымі ачагамі. Для ліквідацыі пажару задзейнічаны 26 адзінак тэхнікі і 120 чалавек. Пацярпелых няма.



Паводле аператыўных даных з 06:00 8 чэрвеня да 06:00 9 чэрвеня ліквідаваныя 4 лясныя пажары на агульнай плошчы 0,941 га, 1 тарфяны пажар на плошчы 1,5 га і 2 пажары травы і кустоў на агульнай плошчы 3,505 га.

Міністэрства па надзвычайных справах звяртае ўвагу: нягледзячы на ліўні і навальніцы, якія праходзяць месцамі па тэрыторыі нашай краіны, у некаторых раёнах захоўваецца высокая пажарная небяспека лясоў, а мясцовыя органы ўлады ўводзяць забароны на іх наведванне. Інфармацыю аб аператыўнай абстаноўцы і пра сітуацыю з забаронамі можна атрымліваць на спецыяльнай карце.

Звязда, 9 чэрвеня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/495/48267
Текущая дата: 16.11.2024