У тапаніміцы Магілёва неўзабаве можа з`явіцца мясціна са згадкай пра магдэбургскае права.
Прэзідыум Магілёўскага гарсавета рэкамендаваў тапанімічнай камісіі пры гарвыканкаме разгледзець пытанне пра наданне адной з новых гарадскіх вуліц, плошчаў ці сквераў імя, звязанага з магдэбургскім правам. Так гарсавет адрэагаваў на зварот, накіраваны органам мясцовай улады удзельнікамі абласной навукова-практычнай канферэнцыі "Магдэбургскія традыцыі на Магілёўшчыне".
Канферэнцыю праводзіла абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.
БелаПАН, 3 лютага 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/706/34077
Текущая дата: 16.11.2024