Прэзідыум Магілёўскага гарсавета рэкамендаваў тапанімічнай камісіі пры гарвыканкаме разгледзець пытанне пра наданне адной з новых гарадскіх вуліц, плошчаў ці сквераў імя, звязанага з магдэбургскім правам. Так гарсавет адрэагаваў на зварот, накіраваны органам мясцовай улады удзельнікамі абласной навукова-практычнай канферэнцыі "Магдэбургскія традыцыі на Магілёўшчыне".
Канферэнцыю праводзіла абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.
БелаПАН, 3 лютага 2016