Белорусский портал в Казахстане

79,5 працэнта жыхароў Беларусі сёння давяраюць Прэзідэнту Беларусі



Аб гэтым сведчаць даныя сацыялагічнага апытання, праведзенага ў апошняй дэкадзе верасня Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам (ІАЦ).

У ІАЦ адзначылі, што 45,3 працэнта поўнасцю давяраюць кіраўніку дзяржавы, 34,2 працэнта заявілі, што хутчэй давяраюць.

Таксама, паводле даных сацыялагічных апытанняў, грамадзяне Беларусі адзначылі, што ў ходзе агітацыі ў рамках выбарчай прэзідэнцкай кампаніі найбольшую цікавасць у іх выклікалі выступленні кандыдатаў на тэлебачанні, радыё і ў прэсе (42,7 працэнта), тэледэбаты кандыдатаў (35,6 працэнта), сустрэчы кандыдатаў з насельніцтвам па месцы жыхарства (26,1 працэнта), сустрэчы з працоўнымі калектывамі (19,9 працэнта). Размяшчэнне інфармацыі ў інтэрнэце, рассылкі ў сацыяльных сетках выклікалі цікавасць толькі ў 11,2 працэнта выбаршчыкаў. І амаль 15 працэнтаў выказаліся, што ім былі цікавыя лістоўкі, плакаты і іншыя агітацыйныя матэрыялы.

5 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/721/32846
Текущая дата: 06.11.2024