У ІАЦ адзначылі, што 45,3 працэнта поўнасцю давяраюць кіраўніку дзяржавы, 34,2 працэнта заявілі, што хутчэй давяраюць.
Таксама, паводле даных сацыялагічных апытанняў, грамадзяне Беларусі адзначылі, што ў ходзе агітацыі ў рамках выбарчай прэзідэнцкай кампаніі найбольшую цікавасць у іх выклікалі выступленні кандыдатаў на тэлебачанні, радыё і ў прэсе (42,7 працэнта), тэледэбаты кандыдатаў (35,6 працэнта), сустрэчы кандыдатаў з насельніцтвам па месцы жыхарства (26,1 працэнта), сустрэчы з працоўнымі калектывамі (19,9 працэнта). Размяшчэнне інфармацыі ў інтэрнэце, рассылкі ў сацыяльных сетках выклікалі цікавасць толькі ў 11,2 працэнта выбаршчыкаў. І амаль 15 працэнтаў выказаліся, што ім былі цікавыя лістоўкі, плакаты і іншыя агітацыйныя матэрыялы.
5 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА
5 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА