Белорусский портал в Казахстане

Лепшыя тэатры агню дэманструюць майстэрства на фестывалі ў Ратамцы пад Мінскам



На стадыёне Цэнтра коннага спорту "Ратамка" (Мінскі раён) 21—22 жніўня праходзіць Міжнародны фестываль агню — МІФФ-2015.

У фестывалі ўдзельнічаюць вядомыя і любімыя публіцы калектывы з Украіны, Расіі, Беларусі і Літвы. 

Спецыяльны госць з Аўстраліі Цім Годард здзіўляе гледачоў майстэрскім кіраваннем агнём.

Упершыню выступіць знакаміты тэатр Agnivo з вогненна-піратэхнічным шоу. 

Усяго на фестываль прыбыло больш за 100 удзельнікаў з розных краін. Тэатры прадэманструюць свае новыя праграмы ў розных жанрах пад музычнае суправаджэнне (сярэднявечча, рамантыка, хард-рок і інш.). 

У рамках мерапрыемства будзе прадстаўлены зачаравальны вогненны арган.

БелаПАН, 22 жніўня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/727/32456
Текущая дата: 05.11.2024