У фестывалі ўдзельнічаюць вядомыя і любімыя публіцы калектывы з Украіны, Расіі, Беларусі і Літвы.
Спецыяльны госць з Аўстраліі Цім Годард здзіўляе гледачоў майстэрскім кіраваннем агнём.
Упершыню выступіць знакаміты тэатр Agnivo з вогненна-піратэхнічным шоу.
Усяго на фестываль прыбыло больш за 100 удзельнікаў з розных краін. Тэатры прадэманструюць свае новыя праграмы ў розных жанрах пад музычнае суправаджэнне (сярэднявечча, рамантыка, хард-рок і інш.).
У рамках мерапрыемства будзе прадстаўлены зачаравальны вогненны арган.
БелаПАН, 22 жніўня 2015