Вечарам 7 сакавіка памежны нарад Пінскага атрада знайшоў сляды аўтамабіля, што вялі ў бок мяжы з Украінай у напрамку Сяміхавічы (Беларусь) — Омыт (Украіна).
Як паведаміў прэс-сакратар Пінскага пагранатрада Міхаіл Бут-Гусаім, падчас пошукавых мерапрыемстваў была знойдзена група з трох чалавек, якая перамяшчала кантрабандны тавар на аўтамабілі "Аўдзі-100". Патрабаванні нарада аб спыненні кантрабандысты не выканалі і паспрабавалі ўцячы. Для спынення супрацьпраўных дзеянняў і затрымання парушальнікаў пагранічны нарад прымяніў табельную зброю.
Адзін з кантрабандыстаў быў паранены ў руку. Памежнікі аказалі яму першую медыцынскую дапамогу і даставілі ў бальніцу.
Па выніках аперацыі ўсе трое парушальнікаў, грамадзяне Беларусі, транспартны сродак і кантрабандны тавар затрыманы. Праводзіцца разбор.
Нагадаем, 17 лютага пінскім памежнікам давялося прымяніць зброю для спынення групавога прарыву праз мяжу з боку Украіны невядомых з коньмі. Парушальнікі, сярод якіх былі і параненыя, кінуўшы на беларускай тэрыторыі чатырох коней, пайшлі назад.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 9 сакавіка 2015
Мінск, 9 сакавіка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/758/30007
Текущая дата: 06.11.2024