Белорусский портал в Казахстане

Эксперты з 11 краін абмяркуюць у Мінску пытанні энергаэфектыўнай рэканструкцыі гістарычных будынкаў



У Мінску 4 верасня пройдзе міжнародная канферэнцыя "Тэхналогіі для энергаэфектыўнай рэканструкцыі і рэстаўрацыі гістарычных будынкаў", паведамілі ў прэс-службе Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ).

У канферэнцыі возьмуць удзел прадстаўнікі Беларусі, Германіі, Даніі, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, Фінляндыі, Швецыі і Эстоніі.

Мерапрыемства праводзіцца ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі Беларусі "COOL Bricks — Змяненне клімату, культурная спадчына і энергаэфектыўныя помнікі".

Арганізатарамі форуму выступілі Інавацыйная асацыяцыя "Рэспубліканскі цэнтр трансферту тэхналогій", ДКНТ, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Беларускі інавацыйны фонд.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 31 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/835/23052
Текущая дата: 19.11.2024