Як паведаміў старшыня парламенцкай камісіі па працы і сацыяльнай палітыцы Уладзімір Васіленка, праект адпаведнай пастановы адпраўляўся ва ўсе камісіі і ніякіх заўваг па ім ад дэпутатаў не паступала.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі на пасяджэнні 17 снежня прынялі да ведама неадназначна ўспрыняты ў грамадстве дэкрэт прэзідэнта № 9 "Аб дадатковых мерах па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці".
Дэпутат Мікалай Самасейка заявіў, што "з юрыдычнага пункта гледжання дэкрэт абсалютна ўпісваецца ў працоўнае заканадаўства і не супярэчыць яму". "Асобам, якія папракаюць уладу ў вяртанні да рабства, я б параіў прыцішыць свой пыл", — сказаў ён.
Нагадаем, дэкрэт № 9 абмяжоўвае працоўныя правы работнікаў дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. У прыватнасці, усе яны павінны быць пераведзены на кантрактную форму найму, прычым датэрміновае скасаванне кантрактаў у перыяд рэалізацыі інвестыцыйных праектаў (паводле слоў міністра працы і сацыяльнай абароны Марыяны Шчоткінай, гэта 2013—2014 гады) па ініцыятыве работнікаў дапускаецца толькі са згоды наймальніка. Адмова наймальніка ў скасаванні кантракта можа быць абскарджана старшыні абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта.
У выпадку парушэння работнікамі гэтых прадпрыемстваў сваіх працоўных абавязкаў і звальнення яны павінны вярнуць грашовыя выплаты, якія будуць налічвацца ім дадаткова да зарплаты. "Пры невяртанні выплат былымі работнікамі спагнанне гэтых сродкаў будзе ажыццяўляцца па рашэнні суда з іх працоўнага заробку па новым месцы працы. Асобы, якія не знаходзяцца ў працоўных адносінах, падлягаюць працаўладкаванню на ранейшае месца працы з наступным утрыманнем раней выплачаных грашовых сродкаў з іх заработнай платы", — сказана ў дэкрэце.
Аналагічны прававы рэжым прадугледжаны ў дачыненні да работнікаў генеральных падрадных арганізацый і праекціроўшчыкаў, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі інвестпраектаў па тэхнічным перааснашчэнні, мадэрнізацыі і рэканструкцыі вытворчасцяў арганізацый дрэваапрацоўчай прамысловасці.
Дэмакратычныя арганізацыі і незалежныя прафсаюзы мяркуюць, што дэкрэт супярэчыць Канстытуцыі, а таксама канвенцыі Міжнароднай арганізацыі працы аб забароне прымусовай працы, якую ратыфікавала Беларусь.
Аляксандр Лукашэнка між тым запатрабаваў безумоўнай рэалізацыі дэкрэта № 9. 13 снежня, падчас наведвання ААТ "Магілёўдрэў", ён заявіў: "Бярыце ўсё ў свае рукі, у жалезныя рукавіцы, і дзейнічайце. Трэба, каб дырэктар на прадпрыемстве быў начальнікам, як на Захадзе, і каб усе рабочыя і спецыялісты працавалі з поўнай аддачай".
З`яўленне дэкрэта кіраўнік дзяржавы растлумачыў тым, што на прадпрыемствах дрэваапрацоўкі была правалена праграма па мадэрнізацыі, у выніку чаго фактычна нанесены ўрон эканоміцы краіны.
Пры гэтым ён нагадаў пра абавязацельствы дырэктараў павялічыць работнікам зарплату. У першым квартале 2013 года неабходна выйсці на сярэднюю зарплату ў 450—500 долараў. "Калі мы тут утрымліваем людзей і прымушаем працаваць, то павінны і "цукерку" даць", — сказаў Лукашэнка.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 17 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/884/18415
Текущая дата: 18.11.2024