Падчас наведвання ААТ "Віцебскдрэў" 14-га снежня, Аляксандр Лукашэнка зноў запатрабаваў жорсткага выканання тэрмінаў мадэрнізацыі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў.
"Вы павінны працаваць, як у ваенны час. Я вам даў выразны сігнал, больш за тое — узяў на сябе вялікую адказнасць, падпісаўшы адпаведны дэкрэт, за што мяне малоцяць, пачынаючы ад Амерыкі і заканчваючы Расіяй. Таму я нікому не дарую. Працаваць вы павінны дзень і ноч. Настаў час напружыцца. Таму тэрміны нават не падвяргайце сумненню", — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.
Дэкрэт № 9 "Аб дадатковых мерах па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці", падпісаны 7 снежня, абмяжоўвае працоўныя правы работнікаў дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў.
У прыватнасці, усе яны павінны быць пераведзены на кантрактную форму наймання, прычым датэрміновае скасаванне кантрактаў у перыяд рэалізацыі інвестыцыйных праектаў па ініцыятыве работнікаў дапускаецца толькі са згоды наймальніка. Адмова наймальніка ў скасаванні кантракта можа быць абскарджана старшыні абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта.
У выпадку парушэння работнікамі гэтых прадпрыемстваў сваіх працоўных абавязкаў і звальнення яны павінны пакрыць грашовыя выплаты, якія будуць налічвацца ім дадаткова да зарплаты. "Пры невяртанні гэтых выплат былымі работнікамі спагнанне гэтых сродкаў будзе ажыццяўляцца па рашэнні суда з іх працоўнага заробку па новым месцы працы. Асобы, якія не знаходзяцца ў працоўных адносінах, падлягаюць працаўладкаванню на ранейшае месца працы з наступным утрыманнем раней выплачаных грашовых сродкаў з іх заработнай платы", — сказана ў дэкрэце.
Аналагічны прававы рэжым прадугледжаны ў дачыненні да работнікаў генеральных падрадных арганізацый і праекціроўшчыкаў, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі інвестпраектаў па тэхнічным перааснашчэнні, мадэрнізацыі і рэканструкцыі вытворчасцяў арганізацый дрэваапрацоўчай прамысловасці.
Прадстаўнікі апазіцыі і незалежных прафсаюзаў рэзка раскрытыкавалі дэкрэт за тое, што ён парушае нормы беларускага заканадаўства і міжнароднага права.
Лукашэнка тым часам запатрабаваў безумоўнай рэалізацыі дэкрэта № 9. 13 снежня, падчас наведвання ААТ "Магілёўдрэў", ён заявіў: "Бярыце ўсё ў свае рукі, у жалезныя рукавіцы, і дзейнічайце. Трэба, каб дырэктар на прадпрыемстве быў начальнікам, як на Захадзе, і каб усе рабочыя і спецыялісты працавалі з поўнай аддачай".
З`яўленне дэкрэта кіраўнік дзяржавы растлумачыў тым, што на прадпрыемствах дрэваапрацоўкі была правалена праграма па мадэрнізацыі, у выніку чаго фактычна нанесены ўрон эканоміцы краіны.
Пры гэтым ён нагадаў пра абавязацельствы дырэктараў павялічыць работнікам зарплату. У першым квартале 2013 года неабходна выйсці на сярэднюю зарплату ў 450—500 долараў. "Калі мы тут утрымліваем людзей і прымушаем працаваць, то павінны і "цукерку" даць", — сказаў Лукашэнка.
БелаПАН
Мінск, 14 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/885/18353
Текущая дата: 18.11.2024