Радаўніца – адно з найстаражытнейшых святаў, якое сягае каранямі ў паганскія часы ўсходніх славянаў і звязанае з культам продкаў.
На Радаўніцу праваслаўныя наведваюць могілкі, моляцца пра супакой душаў сваіх блізкіх і дзеляцца з імі радасцю ад Уваскрэсення Хрыста. У Беларусі Радаўніца непрацоўны дзень.
Напярэдадні Радаўніцы гаспадыні гатавалі стравы для памінання на могілках, прычым колькасць страваў мела быць няцотная. Усё прыгатаванае складалі ў вялікую палатняную хустку, туды ж клалі асвечаныя на Вялікдзень фарбаваныя яйкі. Уранку людзі ішлі ў царкву, паміналі блізкіх, а пасля абеду адпраўляліся на могілкі.
Жанчынам над магіламі належала галасіць, а мужчыны мелі качаць асвечанае яйка са словамі “Хрыстос уваскрэс”. Затым усе моўчкі рассаджваліся вакол магілы і даставалі стравы. Урачыстая бяседа пачыналася з запрашэння нябожчыка. Пасля крыху ежы і пітва пакідалі для памерлых, а рэшткі раздавалі жабракам.
belsat.eu
24 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/942/13760
Текущая дата: 16.11.2024