29 сакавіка 2012 г. адбылася сустрэча Міністра культуры Беларусі Паўла Латушкі і Апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры, сустрэча адбылася па ініцыятыве нунцыя.
Падчас сустрэчы было абмеркавана двухбаковае супрацоўніцтва ў сферы культуры. Арцыбіскуп Гуджэроцці падтрымаў ініцыятыву ўстанаўлення памятнай дошкі ў гонар асветнікаў Кірыла і Мяфодзія ад імя беларускага боку ў рымскай базыліцы Святога Клімэнта, дзе ўжо знаходзяцца памятныя дошкі ад славянскіх краін.
Міністр культуры і Апостальскі нунцый абмеркавалі перспектыву арганізацыі ў Беларусі выставы твораў Марка Шагала, якія захоўваюцца ў музеях Ватыкана.
catholic.by
30 сакавіка 2012
Міністр культуры і Апостальскі нунцый абмеркавалі перспектыву арганізацыі ў Беларусі выставы твораў Марка Шагала, якія захоўваюцца ў музеях Ватыкана.
catholic.by
30 сакавіка 2012
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/952/13106
Текущая дата: 16.11.2024