Падчас сустрэчы было абмеркавана двухбаковае супрацоўніцтва ў сферы культуры. Арцыбіскуп Гуджэроцці падтрымаў ініцыятыву ўстанаўлення памятнай дошкі ў гонар асветнікаў Кірыла і Мяфодзія ад імя беларускага боку ў рымскай базыліцы Святога Клімэнта, дзе ўжо знаходзяцца памятныя дошкі ад славянскіх краін.
Міністр культуры і Апостальскі нунцый абмеркавалі перспектыву арганізацыі ў Беларусі выставы твораў Марка Шагала, якія захоўваюцца ў музеях Ватыкана.
catholic.by
30 сакавіка 2012