Белорусский портал в Казахстане

У дачыненні да трох расіян, якія падазраюцца ў буйным крадзяжы з аўтамашыны, распачата другая крымінальная справа



Трое расіян, затрыманыя 10 лютага па падазрэнні ва ўчыненні буйнога крадзяжу з аўтамашыны ў Мінску, маюць дачыненне яшчэ да аднаго злачынства. Пра гэта паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Нагадаем, 31 студзеня каля аднаго з банкаў маладыя людзі высачылі мужчыну, які зняў буйную суму грошай. Далей за ім сачылі на ўласным аўтамабілі, чакаючы зручнага моманту. Калі "Аўдзі" ахвяры спынілася і гаспадар выйшаў, пакінуўшы грошы ў салоне, злачынцы разбілі шкло і забралі пакінуты на гумовым дыванку поліэтыленавы пакет з грашыма. Сума ўрону склала 112 мільёнаў рублёў. У дачыненні да расіян была распачата справа за крадзеж (арт. 205 КК).

Цяпер стала вядома, што затрыманыя ўчынілі крадзеж з аўтамашыны на вуліцы Заслаўскай. Таксама высачыўшы ахвяру каля банка, маладыя людзі дачакаліся, калі яго партфель застанецца ў машыне без догляду. У партфелі былі грошы і дарагія камп`ютарныя камплектуючыя. Агульная сума выкрадзенага склала 10 мільёнаў рублёў. Другая справа таксама распачата па арт. 205 КК.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 15 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/971/12314
Текущая дата: 27.12.2024