Белорусский портал в Казахстане

Экстазі на $20 тысяч



Спынены канал пастаўкі псіхатропнага рэчыва з Еўрасаюза ў Беларусь. Як паведамілі ў 9-м упраўленні (па Віцебскай вобласці) Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, у арганізацыі канала пастаўкі экстазі падазраецца жыхар Полацка.

На аўтадарозе Глыбокае — Полацк быў затрыманы "БМВ", у якім знаходзіліся тры мужчыны. Пры спробе міліцыянерамі асабістага дагляду адзін з затрыманых паспрабаваў уцячы, але не атрымалася. У яго знайшлі 1027 таблетак экстазі агульнай вагой звыш 241 гр. На чорным рынку гэтая партыя псіхатропнага рэчыва ацэньваецца на суму звыш 20 тысяч долараў ЗША. Усе затрыманыя — маладыя людзі: арганізатар пастаўкі — 1984 года нараджэння, два яго таварышы — 1979 і 1989 гадоў нараджэння. Усе беспрацоўныя.

Аляксандр Пукшанскі
Звязда, 28 снежня 2011


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/976/11404
Текущая дата: 15.11.2024