На аўтадарозе Глыбокае — Полацк быў затрыманы "БМВ", у якім знаходзіліся тры мужчыны. Пры спробе міліцыянерамі асабістага дагляду адзін з затрыманых паспрабаваў уцячы, але не атрымалася. У яго знайшлі 1027 таблетак экстазі агульнай вагой звыш 241 гр. На чорным рынку гэтая партыя псіхатропнага рэчыва ацэньваецца на суму звыш 20 тысяч долараў ЗША. Усе затрыманыя — маладыя людзі: арганізатар пастаўкі — 1984 года нараджэння, два яго таварышы — 1979 і 1989 гадоў нараджэння. Усе беспрацоўныя.
Аляксандр Пукшанскі
Звязда, 28 снежня 2011