Акцыя "Нашы дзеці" штогод віншуе больш за 1 млн хлопчыкаў і дзяўчынак.
Акцыя "Нашы дзеці" штогод віншуе больш за 1 млн хлопчыкаў і дзяўчынак. Такія даныя прывёў начальнік галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Віктар Доўнар у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць".
Акцыя "Нашы дзеці" ў свой час з`явілася, каб удзяліць увагу дзецям, якія засталіся без бацькоўскай цеплыні, любові і клопату. З гадамі яна маштабавалася, нацэліўшыся таксама на высокаматываваных рабят, якія дасягнулі вышынь у грамадскай дзейнасці, пераможцаў конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, якія прадстаўлялі рэспубліку на міжнароднай арэне.
Як расказаў Віктар Доўнар, кожны год мерапрыемствы акцыі ахопліваюць больш за 1 млн дзяцей па ўсёй краіне. "Самая галоўная мэта і дэвіз акцыі - дайсці да кожнага дзіцяці. Перакананы, што клопатам будзе ахоплена кожнае дзіця, таму што аб`ём сродкаў, якія пералічваюць грамадскія аб`яднанні, прадпрыемствы, арганізацыі, дзяржорганы, з кожным годам расце. Калі ў 2021-2022-м было прыцягнута каля Br3,5 млн, то ўжо ў мінулым годзе - каля Br7 млн. Прадпрыемствы, арганізацыі і простыя грамадзяне актыўна адгукаюцца. У міністэрства і аблвыканкамы паступаюць званкі з пытаннямі аб тым, як можна дапамагчы, якім дзецям патрэбна падтрымка", - падкрэсліў ён.
Усё больш беларусаў хочуць далучыцца да акцыі дабра, каб дапамагчы. "Беларускі дзіцячы фонд кожны год праводзіць яе сумесна з Міністэрствам адукацыі і Міністэрствам аховы здароўя. Збіраюць сродкі для дзяцей, якія маюць якую-небудзь хваробу. У гэтым годзе - для дзяцей, якія пакутуюць ад сардэчна-сасудзістых захворванняў. У мінулым годзе удалося сабраць Br102 тыс. Магчыма, здаецца, што гэта не такая значная сума, але яна пайшла на канкрэтных дзяцей, якім патрэбна была гэта дапамога, на лячэнне. І Беларускі дзіцячы фонд вызначыў гэтых дзетак", - падзяліўся начальнік галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі.
Арганізатары акцыі адсочваюць лёс дзяцей, якім аказана дапамога. Для іх сем`яў такая падтрымка стала сапраўдным навагоднім і калядным цудам. Беларускі дзіцячы фонд ажыццяўляе іх патранат.
Упершыню акцыя "Нашы дзеці" стартавала ў 1995 годзе, яна была арганізавана Міністэрствам адукацыі па ініцыятыве кіраўніка дзяржавы. На гэты раз яна праходзіць па 15 студзеня 2025 года.
24 снежня 2024, Мінск
БЕЛТА
24 снежня 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/1/76400
Текущая дата: 26.12.2024