Белорусский портал в Казахстане

Больш за 1,4 тыс. тон яравога арыгінальнага і элітнага насення падрыхтавалі да рэалізацыі ў НАН



Арганізацыі НАН падрыхтавалі да рэалізацыі больш як 1,4 тыс.т яравога арыгінальнага і элітнага насення. Аб гэтым расказаў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Уладзімір Гракун на прэс-канферэнцыі.

«Для правядзення веснавой сяўбы сельскагаспадарчыя арганізацыі рэспублікі забяспечаны насеннем яравых збожжавых і зернебабовых культур у аб’ёме 215,9 тыс.т, лёну-даўгунцу — 6 тыс.т, бульбы — 101,4 тыс.т», — адзначыў Уладзімір Гракун.

Наяўнасць насення яравых збожжавых культур дасць магчымасць правесці сельскагаспадарчым арганізацыям сяўбу на зерне раянаванымі высокапрадукцыйнымі сартамі не ніжэй за трэцюю рэпрадукцыю.

«Для правядзення планавай сортазмены і сортаабнаўлення навуковымі арганізацыямі НАН Беларусі падрыхтавана да рэалізацыі 1420 т яравога арыгінальнага і элітнага насення. Цяпер рэалізавана іх айчынным вытворцам 861 т», — падкрэсліў намеснік міністра.

Звязда, 3 красавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/49/73492
Текущая дата: 28.12.2024