Пра гэта інфармуе МНС.
Удзень відавочца паведаміў смаргонскім ратавальнікам аб загаранні ў вёсцы Панарка. Дым убачылі жыхары суседняй вёскі за некалькі кіламетраў.
Моцны вецер імгненна распаўсюдзіў агонь па сухастою і полымя ахапіла пабудовы і дамы. Да месца выкліку былі накіраваны 15 пажарных разлікаў. На ліквідацыю ўзгарання спатрэбілася некалькі гадзін.
Агнём знішчаны шэсць нежылых дамоў (два з іх выкарыстоўваліся як лецішчы), 11 гаспадарчых пабудоў, пашкоджаны дзве гаспадарчыя пабудовы. Людзі не пацярпелі.
Асноўная версія прычыны пажару -- неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Адзіны 44-гадовы жыхар вёскі Панарка даў тлумачэнні, што, хутчэй за ўсё, незатушаны недакурак, кінуты ў сухую траву на ўласным падворку, і прывёў да такога маштабнага ўзгарання.
У МНС нагадваюць, што падчас сухога ветранага надвор`я варта ўстрымацца ад выкарыстання на вуліцы адкрытага агню, бо любая іскра можа прывесці да трагедыі.
Усяго за мінулыя суботу-нядзелю ратавальнікам паступіла 163 паведамленні аб загаранні ў прыродных экасістэмах. З іх 149 паведамленняў звязаны з гарэннем травы і кустоў.
Сяргей Расолька
Звязда, 8 красавіка 2019
Звязда, 8 красавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/510/47485
Текущая дата: 15.11.2024